У Беластоку пры помніку ксяндзу Ежы Папялушку прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітзняволеным журналістам і дзеячам Саюза палякаў на Беларусі Анджэем Пачобутам. Гэтым разам яны была таксама прысвечаная і беларускаму праваабаронцу і нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, які акурат у гэты дзень сустракаў за кратамі свой 62-гі дзень нараджэння. Гавораць удзельнікі акцыі салідарнасці:
Журналіст і актывіст Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут арыштаваны 25 сакавіка 2021 года і засуджаны рэжымам да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Алесь Бяляцкі – праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат арыштаваны 14 ліпеня таго ж года і засуджаны да 10 гадоў калоніі, таксама, узмоцненага рэжыму.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя