BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Беларусы ХХІ-га стагоддзя“: Мікола Бянько

Чаму беларуска-польскую мяжу, з пераменнай актывізацыяй і затуханнем атакуюць эмігранты з далёкіх азіяцкіх краёў? Калі для польскай стараны, адказ пра абарону нацыянальнай мяжы ад нелегалаў аднастайны, то з боку Беларусі адзін, хто тлумачыць прычыны эскалацыі эмігрантамі – гэта ўзурпатар Беларусі Лукашэнка. Гэтыя паводзіны не маюць рацыянальнага тлумачэння для Кітая, які нацякае неабходнасць адкрыцця Польска-Беларускае мяжы для тавараў, людзей, і паслуг. Мікола Бянько, наш калега, абмяркоўвае гэтую тэму з Юркам Ляшчынскім.

Гэта была частка перадачы „Беларусы ХХІ-га стагоддзя“, Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20-й гадзіне 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21-й гадзіне 30 хвілінаў паводле Беларускага часу. Перадачы „Беларусы ХХІ-га стагоддзя“ гучаць ад панядзелку па чацвер у гэты час. Увесь цыкл праграмаў „Беларусы ХХІ-га стагоддзя“, можна паслухаць у падкастах сайта Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя