BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Беласточчына – малая бацькаўшчына»

Ужо сорак тры гады музыканты сакральнай музыкі з розных краінаў і розных культураў збіраюцца на прэстыжны фестываль, які праходзіць на Падляшшы.  

Дырэктар міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2025», Мікола Бушко, расказвае ў размове з Юркам Ляшчынскім пра гістарычны шлях фестывалю.

Вы слухалі фрагмент перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына – малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць сёння а чатырнаццатай гадзіне дзесяць хвілінаў.

Тым, хто не здолее праслухаць удзень, прапануем паўтор перадачы а дваццатай гадзіне трыццаць хвілінаў паводле польскага часу. Для слухачоў з Беларусі перадачы гучаць на гадзіну пазней, а значыць а 15.10 і 21.30.  Госць перадачы – дырэктар міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2025» Мікола Бушко.

Беларускае Радыё Рацыя