BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Беласточчына – малая бацькаўшчына»: Юры Каліна

Мінула амаль 80 год, як трагічныя падзеі на Падляшшы выкрэслілі з жыцця дзясяткі беларускіх праваслаўных жыхароў. Генацыдную акцыю тады праводзіў Рамуальд Райс, па мянушцы “Буры”. Тыя жахі, якія адбываліся ў беларускіх вёсках, пасля гадоў маўчання, узгадваюцца людзьмі ў новым дакументальным фільме «Нашая Памяць» Юрыя Каліны. Фільм прыадкрывае завесу пра страх, які апаноўваў сваякоў загінулых, якія шукалі праўды і справядлівасці і дамагліся яе праз дзясяткі гадоў пасля трагедыі. Гутараць Юрка Ляшчынскі з Юрам Калінам.

Цалкам перадача прагучыць сёння а чатырнаццатай гадзіне дзесяць хвілін. Паўтор перадачы – увечары, а дваццатай трыццаць. Госцем перадачы – Юры Каліна, рэжысёр – кінадакументаліст, аўтар фільма «Наша Памяць».

Беларускае Радыё Рацыя