У новым выпуску перадачы «Мы Бачым» размаўляем пра нядаўні прысуд вядомаму музыку і радыёвядоўцу Алегу Хаменку, лідару гурту «Палац». Тры гады зняволення за супрацоўніцтва з «Беларускім Радыё Рацыя» – незалежным беларускім медыя, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем», выклікалі шырокі рэзананс у культурнай супольнасці.

Пра тое, чаму творчасць Алега важная для беларускай музычнай і культурнай прасторы, пра што кажа незаконны прысуд вядомаму дзеячу, а таксама словы падтрымкі, у перадачы выказваюць: Павел Латушка, Франак Вячорка, Барыс Гарэцкі, Віталь Рамышэўскі, Юрка Ляшчынскі, Уладзімір Хільмановіч, Ірына Шчасная і Алесь Плотка. Урывак з перадачы прапануем паслухаць нашым слухачам:
Гэта быў анонс. А цалкам перадачу «Мы Бачым», прысвечаную прысуду Алегу Хаменку, яго ролі ў беларускай культуры і словах падтрымкі ад дзеячаў, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 9-га сакавіка, а 16:10 паводле беларускага часу — адпаведна, 14:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






