BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Мы бачым»

Сёлета спаўняецца 60 гадоў заснавання школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мове імя Яраслава Кастыцэвіча, якая працуе ў Бельску-Падляшскім. Гэтаму юбілею прысвечаная перадача «Мы бачым», што прагучыць сёння ў эфіры нашага радыё.

Гаворыць былы шматгадовы дырэктар школы Васіль Ляшчынскі:

– Настаўнікаў усіх шанаваў, размаўляў спакойна. Калі прыходзілі настаўнікі, што мелі праблемы, то думалі, як гэта развязаць далей. З вялікай пашанай да кожнага настаўніка і да кожнага вучня ставіўся. Ніколі не падняў голасу ні на каго. Толькі пашана. І выхоўваюцца дзеці не крыкам, не дрылям, а толькі ласкай, і дарослыя таксама.

Цалкам перадачу «Мы бачым» пра бельскую беларускую «тройку» слухайце сёння ў 14:10 па польскім часе і а 15:10 па часе беларускім. З паўторам сёння ж а 20:30 па польскім часе і 21:30 па беларускім. А таксама заўтра а 9:30 раніцы і на гадзіну пазней у Беларусі.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя