Сёлета Вялікдзень мае асаблівую сілу — экуменічную. Рэдкая з’ява: адначасова Пасху святкуюць і каталікі, і праваслаўныя. Але ў народнай традыцыі гэтае адзінства яшчэ больш глыбокае і натуральнае. У вясковых аповедах няма падзелу на канфесіі — там Вялікдзень заўсёды агульны, святы, глыбокі. Хрыстос уваскрасае і ходзіць па зямлі, стукае ў дзверы, выглядае з вогнішча, пераапранаецца ў беднага падарожніка.

Прапануем вашай увазе ўрывак з перадачы «Вялікдзень у Народнай Бібліі Падляшша і Палесся», дзе жывуць гэтыя аповеды і павер’і — сярод страчаных шляхоў, звычаяў і людской памяці:
Гэта быў анонс, а цалкам перадачу слухайце на хвалях Беларускага Радыё Рацыя заўтра, 20-га красавіка, а 09-05 паводле беларускага часу. Адпаведна а 08-05 па польскім часе. Паўтор слухайце 21-га красавіка, а 08-05 паводле беларускага часу. Адпаведна а 07-05 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя