BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бацькоў выклікаюць у школы, каб адгаварыць вучыць дзяцей за мяжой

У Беларусі зноў актывізавалі барацьбу з паступленнем абітурыентаў за мяжу. Бацькоў некаторых вучняў выклікаюць на размову з настаўнікамі і адміністрацыяй.

«Ідэалагічная апрацоўка ідзе ад самага пачатку навучальнага года. У школу рэгулярна прыходзяць ідэолагі, якія распавядаюць дзецям, як выдатна жыць у Беларусі, якія вялікія перспектывы іх тут чакаюць. Паралельна з гэтым расказваюць, як дрэнна жывецца беларусам у Еўропе, як там яны нікому не будуць патрэбныя», — распавядае мама адзінаццацікласніка.

Адміністрацыя спрабуе пераканаць бацькоў, каб іх дзеці заставаліся ў Беларусі, а не выязджалі на Захад, піша «Наша Ніва».

«Пачалі расказваць, як беларуская дзяржава клапоціцца пра моладзь, пра перспектывы, якія іх тут чакаюць. Пыталіся, што нам не падабаецца ў Беларусі, калі мы збіраемся адпраўляць дзяцей за мяжу», — згадвае жанчына.