BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: акцыя памяці герояў Нябеснай Сотні

У грузінскім Батумі адбылася супольная беларуска-украінская акцыя памяці герояў Нябеснай Сотні. На акцыю выйшла два тузіны актывістаў, палова з якіх былі беларусамі, што пакінулі Радзіму ў 2021-24-м гадах.

Свой удзел у акцыі каментуюць украінскія і беларускія актывісты:

– Таму што гэта была вельмі важная барацьба за волю, за будучыню краіны, за будучыню нашых людзей, дзяцей, усіх хто хацеў змагацца за волю. Яны выходзілі і аддавалі свае жыцці. Таму мы маем гэта шанаваць і ўзгадваць.

– Беларусам вельмі важна памятаць пра майдан, таму што гэта магчымасць, якая ў адзін момант дазволіць Беларусі таксама стаць вольнай і ўвайсці ў Еўрапейскую сям’ю.

– Нам трэба быць разам з украінцамі, таму што гэта таксама вельмі цесна датычыцца і нас, бо падзеі, якія адбыліся ва Украіне ў 2014 годзе, чакалі ці будуць чакаць у будучыні Беларусь.

Украінскія актывісты трымалі партрэты Герояў Нябеснай Сотні, фота з падзеяў Майдана, а беларусы апроч нацыянальных сцягоў трымалі таксама фота Героя Нябеснай Сотні, беларускага актывіста Міхася Жызнеўскага.

Беларускае Радыё Рацыя