BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: Акцыя “Стань голасам палонных”

У грузінскім Батумі на плошчы Еўропы 15-га чэрвеня ўкраінскія і беларускія актывісты распавялі пра ўкраінскіх палонных. Акцыя “Стань голасам палонных” сабрала амаль тры дзясяткі актывістаў супольнасці “Майдан Батумі”.

Перад прысутнымі актывістамі выступіў прадстаўнік украінскай дыяспары ў Батумі Аляксей Севярыненка, які распавёў пра вялікую колькасць палонных цывільных і вайсковых, якіх захапілі расейскія войскі. Ён адзначыў, што пра кожнага чалавека, які знаходзіцца ў расейскім палоне, трэба памятаць.

Таксама на акцыі прысутнічалі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Беларуская дыяспара ў Аджарыі”, якія амаль кожны дзень прысутнічаюць на ўкраінскіх акцыях на батумскай плошчы Еўропы.

Беларускае Радыё Рацыя