Найбуйнейшыя арганізацыі беларускага медыясектара, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Прэс-клуб Беларусь, звярнуліся да ўладаў Польшчы з заклікам захаваць тэлеканал «Белсат».

“Мы… удзячныя за ўсё, што Польшча рабіла і робіць для падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі і захавання беларускай ідэнтычнасці. Гэта красамоўнае сведчанне салідарнасці Польшчы з дэмакратычным рухам Беларусі, з народам Беларусі. …Дзякуючы падтрымцы Польшчы беларусы сёння маюць свой незалежны тэлеканал «Белсат» — правобраз грамадскага тэлебачання новай Беларусі, а таксама ўнікальную моцную каманду тэлевізійных прафесіяналаў.
Мы вельмі занепакоены тым, што ў выніку змен, якія праводзяцца на тэлеканале, цяперашні «Белсат» ператворыцца ў адну з трох моўных адзінак, што будуць весці трансляцыю па чарзе на адным канале…. Таксама нашу вялікую занепакоенасць выклікае лёс супрацоўнікаў тэлеканала — 17 з каторых ужо заплацілі свабодай і маёмасцю і цяпер застаюцца ў беларускіх турмах”, – адзначаецца ў звароце.






