Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) яшчэ ў верасні заклікаў падтрымаць беларускага гросмайстра Уладзіслава Кавалёва для выступу Чэмпіянаце Еўропы па шахматах 2024 года ў Чарнагорыі. Як вынік гросмайстар Кавалёў дасягнуў неверагоднага выніку і атрымаў кваліфікацыю на Чэмпіянат свету.

Кажа ініцыятар падтрымкі, выканаўчы дырэктар Фонду Аляксандр Апейкін:
– Даволі добрыя вынікі, гэта 20-ае месца сярод амаль 400 удзельнікаў. Усе аматары шахмат віншуюць Уладзіслава. Ён фактычна вытрымаў канкурэнцыю, і можна сказаць, што гэта паспяховы грамадскі крок. Трэба разглядаць гэтую справу Кавалёва больш з пункту гледжання таго, што гэта ініцыятыва – падтрымаць спартоўца, які браў удзел у чэмпіянаце Еўропы. Натуральна, што калі такія рэчы здараюцца, то грамадсту прыемна, што гэта не былі нейкія дарэмна выданыя грошы.
Сродкі для Уладзіслава Кавалёва — суму ў памеры $2000 – таксама дапамог сабраць фонд Athletes for Freedom Foundation. Сабраныя сродкі дапамаглі беларускаму гросмайстру ўзяць удзел у Чэмпіянаце Еўропы і паказаць годны вынік.
Беларускае Радыё Рацыя