У нядзелю 8 снежня а 15.00 беларуская дыяспара Беластока запрашае на акцыю з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.
“Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека мы яшчэ раз хочам звярнуць увагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і законаў у сучаснай Беларусі.
Па ўсёй краіне не спыняюцца арышты, рэпрэсіі не заціхаюць, шмат хто з тысяч палітзняволеных знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада.
Помслівы рэжым працягвае сваё лапы і за мяжу. Яшчэ нядаўна КДБ зладзіла выкраданне Васіля Верамейчыка, ваяра і сумленнага беларуса.
У закладнікаў рэжыма няма магчымасці выказаць свой пратэст. Будзем жа іх голасам тут!Запрашаем на акцыю!” – заяўляюць арганізатары акцыі.
Акцыя адбудзецца па адрасе: skwer Wolnej Białorusi, 1, Białystok каля консульства Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя