Беларусы Варшавы правялі сваю першую ў новым 2026 годзе акцыю. Традыцыйна яна адбылася каля помніку Мікалаю Каперніку.

“Гэтым разам мы пагутарылі як пра святы, так і пра палітыку”, – распавёў суарганізатар падзеі Васіль Плешкуноў.
– Мы абмяркоўвалі тое, што адбылося ўжо зараз у гэтым годзе. Тое, што прайшло Раство, што сустрэлі мы яго разам. Усе ведаюць, што толькі ў некалькіх краінах засталося два Раства – каталіцкае і праваслаўнае. Але на Раство, што каталіцкае, што праваслаўнае, збіраліся розныя людзі, розныя канфесіі, і нікому гэта не замінала. Таксама мы на гэтай акцыі ўспомнілі тое, што адбылося і адбываецца зараз у Венесуэле, у Іране. Мы таксама чакаем свайго падарунка. Але ж трэба думаць яшчэ пра тое, што свой падарунак мы павінны не чакаць, а набліжаць, браць і рабіць гэта сваімі ўласнымі рукамі.
Васіль Плешкуноў адзначыў, што сёлета акцыі будуць працягвацца на звыклым месцы (каля помніку Мікалаю Каперніку) у традыцыйны час (па нядзелях, у 14:00). Акрамя таго, частку падзей плануецца правесці каля Віслы. Таксама будуць ладзіцца і шэсці, прысвечаныя буйным беларускім святам.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






