BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы зладзілі пікет у Тбілісі

Беларускія актывісты Раман Кісляк і Марына Зялёная правялі пікет насупраць Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі.

Пра акцыю расказаў Раман Кісляк:

– Правялі пікет супраць расавай дыскрымінацыі. Тое, што беларусам масава пачалі адмаўляць у прытулку, розныя прычыны прыводзяць. Мы лічым, што гэта дыскрымінацыя па прыкмеце нацыянальнага паходжання. Адмаўляюць усім беларусам. І нас, беларусаў, паставілі ў такую дыскрымінацыйную сітуацыю. То бок нас дыскрымінуюць у параўнанні з грамадзянамі іншых дзяржаў. Мы хочам выклікаць увагу да гэтай праблемы.

Па словах Рамана, і паліцыя, і жыхары Тбілісі вельмі адэкватна паставіліся да ўдзельнікаў пікету:

Людзі прахадзілі, прыязджалі, некаторыя падыходзілі, распытвалі, падтрымлівалі. Гэта такое месца, дзе шмат транспарту праходзіць побач, сігналілі, падтрымлівалі. Што датычыць паліцыі, то адразу падышлі і спыталі: што за пікет? Потым яшчэ раз пад’ехалі. Потым трэці раз пад’ехала паліцыя. Стаялі на адлегласці, нас фатаграфавалі.

Праваабаронца маніторыць усе падачы беларусаў на ўцякацтва і міжнародную абарону ў Грузіі, і па яго звестках, такі статус пакуль не атрымаў ніводзін беларус, які знаходзіцца ў гэтай краіне.

Беларускае Радыё Рацыя