BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Берасцейскае “Дынама” прыме “Тарпеда-БелАЗ” у цэнтральным матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі

На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі адбудуцца чарговыя сустрэчы 10-га тура. У цэнтральным паядынку гульнявога дня берасцейскае “Дынама” прыме на сваёй арэне футбалістаў жодзінскага “Тарпеда-БелАЗа”. Абодва супернікі ідуць у лідыруючай групе ўслед за гарадзенскім “Нёманам” і маюць шанец абысці яго ў турнірнай табліцы. У папярэднім туры берасцейцы з лікам 4:1 разграмілі на выездзе футбалістаў “Слуцка”, а тарпедаўцы таксама ў гасцях разышліся мірам з “Гомелем” – 0:0. Таксама футбалісты “Віцебску” сустрэнуцца на хатняй арэне з суседзямі з наваполацкага “Нафтана”. У мінулы ўік-энд абодва супернікі святкавалі перамогі з аднолькавым лікам 2:1, віцябляне выйгралі ў гасцях у “Мінска”, а навапалачане адолелі на сваім полі магілёўскі “Днепр”, здабыўшы першую вікторыю ў сёлетнім першынстве.

На фінал Кубка Беларусі ў Жодзіна прыедуць па 10 аўтобусаў і мікрааўтобусаў з заўзятарамі «Нёмана»

На фінальным матчы Кубка Беларусі паміж «Нёманам» і «Іслаччу», які пройдзе заўтра ў Жодзіне, чакаецца вялікая група падтрымкі з Гародні. На дадзены момант арганізавана 25 траўня паедзе найменш 10 аўтобусаў і 10 мікрааўтобусаў. Клуб зрабіў усё магчымае, што залежала ад яго.

“Ведаем, што будуць ехаць на матч нашы заўзятары і самастойна,” – паведамляе прэс-служба.

Валеры Ісаеў: Калі не будзе прапаноў, Ілля працягне гуляць за «Сталь»

Агент Валерый Ісаеў пракаментаваў будучыню беларускага нападніка польскай «Сталі» Іллі Шкурына. – Кантракт Іллі з ЦСКА заканчваецца ў канцы чэрвеня, а з польскай «Сталлю» працягнулі кантракт яшчэ на адзін год. Фактычна, Шкурын належыць гэтаму клубу. ЦСКА па працягу кантракта з Іллём не выходзіў. Тэма з расейскім клубам ужо закрыта.

“Што будзе ў наступным сезоне казаць складана – пакуль канкрэтных прапаноў няма. Калі іх не будзе, то нападанік працягне выступаць у польскім клубе,” – сказаў Ісаеў. Шкурын правёў за «Сталь» 34 матчы і забіў 17 мячоў.

«Барселона» афіцыйна аб’явіла аб звальненні Хаві

Прэс-служба “Барселоны” афіцыйна аб’явіла аб звальненні Хаві з пасады галоўнага трэнера каталонскага клуба. «Прэзідэнт ФК «Барселона» Жоан Лапорта абвясціў сёння днём Хаві Эрнандэс, што ён не будзе працягваць працу ў якасці трэнера асноўнай каманды ў сезоне-2024/2025. Сёння адбылася прэс-канферэнцыя, на якой прысутнічалі віцэ-прэзідэнт па спорце Рафа Юсте і спартовы дырэктар Дэку, а таксама памочнікі Хаві Оскар Эрнандэс і Серхіа Алегры.
“ФК «Барселона» хацеў бы падзякаваць Хаві за яго працу ў якасці трэнера, якая дапаўняе яго беспрэцэдэнтную кар’еру гульца і капітана каманды, і жадае яму ўдачы. У гэтую нядзелю ў Севільі Хаві правядзе сваю апошнюю гульню ў якасці трэнера першай каманды”, – гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце клуба.

Названы найлепшыя гульцы “Фіналу чатырох” гандбольнага Кубка Беларусі

Пасля завяршэння вырашальнага паядынку Кубка Беларусі, у якім “Мяшкоў Брэст” абыграў менскі СКА з лікам 28:22, былі названы найлепшыя гульцы “Фіналу чатырох”. “Мяшкоў Брэст” 14-ы раз заваяваў Кубак Беларусі па гандболе. У складзе пераможцаў найлепшым стаў серб Вук Лазовіч, у фіналістаў прыз атрымаў Дзмітрый Камышык, сярод уладальнікаў бронзы гандбалістаў гарадзенскага “Кронана” найлепшым апынуўся Алег Тарасевіч, а ў БДУФК-СКА ўзнагароды ўдастоены Дзмітрый Зяневіч. Яго таварыш па камандзе Іван Зінейкін стаў найлепшым бамбардзірам вырашальнага этапа, закінуўшы 19 мячоў у дзвюх праведзеных сустрэчах.

Стартавала фінальная серыя Заходняй канферэнцыі НХЛ

У першым матчы супрацьстаяння «Даласа» і «Эдмантана» пераможную шайбу на 32-й секундзе другога авертайму аформіў форвард «нафтавікоў» Конар Макдэвід. У гасцей таксама адзначыліся галамі Леон Драйзайтль, які набіраў ачкі ў кожным матчы плэй-оф, і Зак Хаймэн, найлепшы НХЛаўскі снайпер плэй-оф.

Беларускае Радыё Рацыя