На паседжанні камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду прынята рашэнне зняць з выбараў спіс «Закон і правапарадак» на чале з Аляксандрам Азаравым.
Фота: Байпол
Учора, 23 траўня, яму было прапанавана самастойна пакінуць спіс. Азараў адмовіўся, таму большасцю галасоў камісія дыскваліфікавала і Азарава, і яго паплечнікаў.
З падобнай праблемай сутыкнуўся спіс «Наша справа» на чале з Розай Турарбекавай. Паколькі дзве яе паплечніцы знялі свае кандыдатуры, спіс перастаў адпавядаць патрабаванням гендарных квотаў. Таму два сябры «Нашай справы» — Віктар Саскевіч і Андрэй Жукавец — напісалі заявы аб самаадводзе. Адчапіўшы іх, спіс Розы Турарбекавай трапіць у выбарчыя бюлетэні.
Такім чынам у выбарах у Каардынацыйную раду возьмуць удзел 11 спісаў.
Самі выбары пройдуць 25-27 траўня на электроннай платформе