BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былы пасол Украіны пракаментаваў прызнанне Палка Каліноўскага «тэрарыстычнай арганізацыяй»


“Тэрарысты не каліноўцы, а тыя, з-за каго сотні тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць радзіму – так.”

Былы пасол Украіны ў Мінску, а сёння пасол па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пракаментаваў у сваім фэйсбуку прызнанне Вярхоўным судом Беларусі Палка Кастуся Каліноўскага «тэрарыстычнай арганізацыяй».

Ігар Кізім зазначыў, што яму дзіўна назіраць за тым, як палітычны рэжым краіны, які падтрымлівае іншую тэрарыстычную дзяржаву, абвінавачвае сваіх грамадзян, якія змагаюцца супраць гэтай тэрарыстычнай дзяржавы, у тэрарызме.