
19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік. Большасць твораў Быкава — ваенныя аповесці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найболей драматычныя моманты жыцця. У час кіравання Аляксандра Лукашэнкі пісьменніка цкавалі, і на пачатку 1998 году ён з’ехаў за мяжу. Вярнуўся ў Беларусь незадоўга да смерці, перанёсшы ў Чэхіі цяжкую аперацыю. Памёр 22 чэрвеня 2003 году.
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на супольнае святкаванне 100-годдзя Васіля Быкава.
А 19:00 гадзіне ў беластоцкай музычнай кавярні ФАМА (FAMA) па вул. Легіяновай 5 можна будзе сустрэцца з асабістымі ўспамінамі, якія сабраў пісьменнік Уладзімір Арлоў. Беласток наведае перакладчыца біяграфіі Васіля Быкава, Ёанна Бернатовіч, а фрагменты біяграфіі зачытае актор Васіль Калач. На любімым інструменце Васіля Быкава зайграе Яўген Барышнікаў. Уваход вольны.
У межах падзеі адбудзецца прэм’ера кнігі з дзвюма апавяданнямі Васіля Быкава “Бліндаж” і “Афганец”.






