Выданне Euractiv са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Еўразвязе напісала, што 15-ы пакет санкцыяў супраць Беларусі і Расеі пакуль застаецца малаверагодным.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле, прысвечаным сітуацыі са старшынствам Венгрыі ў Еўрапейскай радзе і супярэчнасцях паміж пазіцыямі Будапешта, Брусэля і іншых краін Еўразвязу.
Па інфармацыі Euractiv, Еўракамісія можа не захацець рызыкаваць і прапаноўваць новыя санкцыйныя пакеты. Аднак яе пазіцыя можа змяніцца бліжэй да зімы, асабліва ў выпадку эскалацыі расейскіх нападаў на грамадзянскую інфраструктуру Украіны. Гэта можа падштурхнуць ЕК усё ж прапанаваць новыя абмежавальныя меры і “пайсці на рызыку палітычнага супрацьстаяння”.
Нагадаем, Венгрыя да канца года з’яўляецца старшынёй у Еўрапейскай радзе. Будапешт неаднаразова пярэчыў увядзенню санкцый супраць Беларусі і Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя






