BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕЗ заклікаў Менск вызваліць усіх палітвязняў

Заклік да “неадкладнага і безумоўнага” вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі ўтрымліваецца ў каментары, распаўсюджаным прэс-службай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД).

Служба “прымае да ведама вызваленне шэрагу палітвязняў у Беларусі”, паведамляе “Позірк”.

“Мы з палёгкай даведаліся, што яны нарэшце ўз’ядналіся са сваімі сем’ямі і блізкімі, — гаворыцца ў рэлізе. — У Беларусі па-ранейшаму застаецца больш за 1,4 тыс. палітычных зняволеных, у тым ліку зняволеныя, пазбаўленыя магчымасці зносінаў са староннімі на нявызначаны тэрмін, з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем, з інваліднасцю, старэйшымі за 60 гадоў, непаўналетнія ды людзі з псіхічнымі захворваннямі“.

Некаторым з іх патрабуецца тэрміновая медычная дапамога, бо іх стан пагражае жыццю, нагадалі ў ЕЗ.

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі, які аднак, паводле зместу, не распаўсюджваецца на асобаў з “экстрэмісцкіх спісаў”.

Праваабаронцы, паводле звестак на 4 ліпеня, пацвердзілі вызваленне дзевяці палітвязняў. Адзінае вядомае імя — анкахворы палітык Рыгор Кастусёў.