Большасць краін Групы сямі гатовы самастойна знізіць цэнавую мяжу на расейскую нафту, нават калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыць адмовіцца ад гэтага. Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Крыніцы інфармагенцтва адзначаюць, што намаганні па зніжэнні парога коштаў узначальвае Вялікабрытанія і ЕЗ. Краіны ЕЗ у G7 (Італія, Францыя, Германія), Вялікабрытанія і Канада падтрымліваюць ініцыятыву. У той самы час пазіцыя ЗША і Японіі застаецца нявызначанай.
Падзенне сусветных коштаў на нафту зрабіла наяўнае абмежаванне ў 60 даляраў амаль неактуальным, гэта стала прычынай новых абмеркаванняў па зніжэнні парога для РФ.
Лідары краін G7 павінны сустрэцца 15-17 чэрвеня ў Канадзе, дзе абмяркуюць абмежаванне кошту, упершыню ўзгодненае ў канцы 2022 года. Абмежаванне было распрацавана, каб дазволіць продаж расейскай нафты трэцім краінам з выкарыстаннем заходніх страхавых паслуг пры ўмове, што кошт не будзе перавышаць $60 за барэль.
Для прыняцця пакета неабходна аднагалоснасць дзяржаў-членаў, што можа заняць некалькі тыдняў.
Падтрымка ЗША не з’яўляецца неабходнай для зніжэння абмежавання з-за дамінавання Вялікабрытаніі ў сусветным страхаванні марскіх перавозак і ўплыў ЕЗ на танкерны флот.
Аднак ЗША маюць значэнне, калі гаворка ідзе пра плацяжы за нафту ў далярах і іх банкаўскую сістэму.






