BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадскі квэст «Філаматы і філарэты» ў Вільні

У нядзелю, 13 кастрычніка, беларусаў Вільні клічуць на гарадскі квэст «Філаматы і філарэты».

Дата і час старту: 13 кастрычніка ў 14.00.

Месца збору: Базыльянскія муры па вул. Вастрабрамскай, Aušros Vartų g. 7B, Вільня. 

Ці ведаеце вы, што ў Вільні існавалі таемныя студэнцкія таварыствы, сябры якіх называлі сябе «аматарамі навук» і «аматарамі дабрачыннасці»? 

Першае пасяджэнне Філаматаў адбылося 1 кастрычніка 1817 года. 

З нагоды гадавіны ўтварэння вас запрашаюць на таемны сход. А каб знайсці месца збору, давядзецца прайсці квэст і разгадаць загадкі ад нашых герояў. 

Гуляць можна камандамі ад 1 да 6 чалавек. 

Напрыканцы вас чакае філамацкая вечарынка а 16-й ў таемным месцы збору, а пераможцаў — каштоўныя прызы. 

Вам спатрэбяцца тэлефон з інтэрнэтам і, магчыма, паўэр-банк. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна! 

Удзел бясплатны. Рэгістрайцеся па спасылцы.

Арганізатары