BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэта было забойства”. Сяргей Усцінаў агучыў версію смерці Вітольда Ашурка і назваў вінаватых

Падчас анлайн-прэзентацыі даклада Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі расследвальнік Сяргей Усцінаў агучыў асноўную версію смерці Вітольда Ашурка і публічна назваў тых, хто, на яго думку, нясе адказнасць за гібель палітвязня ў папраўчай калоніі №17 у Шклове.

– Вітольда з каранціна адразу скіравалі ў ШІЗА. І адразу пайшлі чуткі, што яго рэчы трэба пакласці асобна ад усіх, як нізкаму сацыяльнаму статусу. Адна з нашых версій, што калі Вітольд даведаўся пра гэта, ён не хацеў выходзіць з ШІЗА любымі спосабамі, за што яго маглі збіваць супрацоўнікі калоніі. Вітольду праламалі галаву. Рэжым забіў Вітолда, збіваючы яго, а затым яму не аказалі медыцынскую дапамогу.

Паводле Усціновіча, афіцыйная версія пра “спыненне сэрца” была сфабрыкаваная, а матэрыялы расследавання сведчаць, што перад смерцю Ашурка пакінулі без медыцынскай дапамогі:

– Начальнік рэжымнага аддзелу Сяргей Карчэўскі і намеснік начальніка калоніі па рэжымна-аператыўнай рабоце Аляксей Маскалёў. Гэта верагодныя забойцы Вітольда па словах былых вязняў. Яны займаліся збіццём і катаваннем вязняў. За год у калоніі гінула прыкладна 8 чалавек. Медыкі, якія павінны былі аказваць медыцынскую дапамогу, у тым ліку Вітольду Ашурку, таксама вінаватыя ў гэтым злачынстве.

У расследаванні, падрыхтаваным Камітэтам, прадстаўлены сведчанні 18 былых палітвязняў, якія адбывалі пакаранне ў ІК-17 у перыяд з 2020 па 2024 год. Іх паказанні дапамаглі аднавіць дэталёвую карціну жорсткага абыходжання з палітычнымі зняволенымі, сістэмных катаванняў і метадаў маральнага знішчэння.

 Паводле Сяргея Усцінава, на апублікаваным пасля смерці Вітольда відэа, якое нібы паказвала апошнія хвіліны яго жыцця, на самой справе быў іншы чалавек — падобны да яго сілуэтам і прычоскай, аднак гэта не быў Вітольд Ашурак.

Cпасылка на расследаванне.

Беларускае Радыё Рацыя