BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гісторыкі стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыіі

Беларускія гісторыкі за мяжой аб’ядналі свае высілкі і стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Адна з галоўных мэтаў інстытуту – супрацьстаянне фальсіфікацыі і перапісванню гісторыі, папулярызацыя гістарычных ведаў.

Пра тое, што ўяўляе сабой новая беларуская ініцыятыва і чым плануе займацца, Яна Запольская паразмаўляла з “Госцем Рацыі” – акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім:

РР: Што гэта за ўстанова і чаму ўвогуле паўстала патрэба яго стварэння менавіта цяпер?

– Насамрэч сама ідэя стварэння інстытуту абмяркоўваецца ўжо досыць даўно. Недзе ўжо год таму мы правялі першыя сустрэчы. Трэба адразу сказаць, што гэта не будынак, гэта супольнасць. Мова ідзе пра ініцыятыву, яка паўстала з такой патрэбы рэпрэзентацыі ўласна сябе сярод супольнасці беларускіх гісторыкаў. Можна сказаць не толькі гісторыкаў, але і тых хто блізкі прафесійна. Нас аб’ядноўвае любоў да мінулага можна так сказаць. Год таму мы пачалі абмяркоўваць, што складаецца сітуацыя, што беларуская дзяржава пачынае вельмі інтэнсіўна выкарыстоўваць гісторыю для сваіх палітычных мэтаў, для легітымацыі ўлады і для дыскрэдытацыі апанентаў.

Гэта прыводзіць да шматлікіх скажэнняў, бо мінулае становіцца цацкай для маніпуляцый з яснымі палітычнымі мэтамі. Гэта парушае дух навукі, паколькі зноў жа гісторыя, як і іншыя гуманітарныя навукі, павінны існаваць у такім аўтаномным рэжыме і на ўласных каштоўнасцях, навуковых даследаванняў, крытыкі, дыскусій. Мы разумеем, што зараз беларуская дзяржава проста знішчае тыя падмуркі, на якіх будуецца гістарычная навука і ператварае гісторыю ў інструмент уласнай падтрымкі. Пры гэтым фактычна тыя гісторыкі, якія маглі б інтэлектуальна, прафесійна супрацьстаяць падобным скажэнням, яны ў большай ступені змушаныя былі выехаць з краіны, знаходзіцца пераважна ў эміграцыі і сутыкаюцца з банальнымі пытаннямі ўласнага выжывання.

Трэба знаходзіць нейкія магчымасці для працягу ў акадэмічнай кар’еры, гэта таксама вельмі складана. Фактычна разбураецца магчымасць праводзіць далейшыя навуковыя даследаванні, выдаваць новыя навуковыя выданні. Мы бачым, што згарнуліся многія выдавецтвы і часопісы. Гэта такая сітуацыя, якая можа мець трагічныя наступствы, знішчэнне цэлага пласту гуманітарнай веды і поўнай дэградацыі гістарычнай навукі і ператварэнне яе выключна ў інструмент палітычных маніпуляцый. Мы вырашылі, што гэтаму трэба супрацьстаяць.

Як гэта можна зрабіць, у першую чаргу аб’яднацца разам, стварыць нейкую новую супольнасць. Якая з аднаго боку адкрытая, мы праводзілі перамовы з многімі выдатнымі гісторыкамі і ў прынцыпе практычна ўсе падтрымалі. Адзінае, што некаторыя проста падтрымалі проста маральна. Мы ўжо праз нейкі год такіх дыскусій, стварэння розных праектаў, прыйшлі да высновы, што трэба сябе пазіцыянаваць у публічнай прасторы, хоць маем некаторыя складанасці з афіцыйнай рэгістрацыяй, паколькі ўсё гэта яшчэ ў працэсе.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя