BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Як супрацьстаяць слоўным правакацыям і фактам дыскрымінацыі”

У Варшаве пройдзе семінар “Як супрацьстаяць слоўным правакацыям і фактам дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце”. Вядучая падзеі – крызісны псіхолаг, спецыяліст па працы з траўмай з больш чым 20-гадовым прафесійным досведам Алена Грыбанава.

“Гэта ўжо другі івэнт, які мы робім са спецыялісткай”, – распавёў суарганізатар сустрэч, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша:

– Уся справа ў тым, што ў гэтым месяцы мы знайшлі стасункі з вельмі цудоўным прафесійным чалавекам-псіхолагам. Яна нам прапанавала супрацу, мы папрасіліся, як заўжды палітвязні просяцца, да Музея Вольнай Беларусі, яны нам дапамагаюць з памяшканнем і атрымліваецца цэлы шэраг сустрэч з псіхолагам, розная тэматыка.

На падзею запрашаюцца не толькі палітвязні, але і добраахвотнікі, рэпрасаваныя, людзі з абмежаванымі здольнасцямі, праваабаронцы, журналісты незалежных медыяў.
Пачатак сустрэчы – у 15:00.

Для ўдзелу ў падзеі неабходная рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfb_wehiDBPTLn1k5NZ-AiplxKj5hlRjyd9O0kkwDRP4xsIZA/viewform?usp=publish-editor

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя