Амбасада Японіі ў Беларусі звярталася да ўладаў краіны з запытам дазволіць яе дыпламатам назіраць за судовым пасяджэннем над грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі, але запыт быў адхілены, паведамілі NHK (Японская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя) у амбасадзе.
Працэс над палітзняволеным грамадзянінам Японіі Наканісі Масатосі пачаўся 10 студзеня ў Менскім гарадскім судзе. Ён праходзіць у закрытым рэжыме.
Наканісі інкрымінавалі арт. 358-1 КК («Агентурная дзейнасць»). Грамадзяніну Японіі пагражае да 7 гадоў калоніі. Японія заявіла Беларусі пратэст у сувязі з арыштам і абвінавачаннямі ў адрас свайго грамадзяніна Масатосі Наканісі. У снежні 2024 года стала вядома пра затрыманне другога японца, што пацвердзіла амбасада Японіі. Яго прозвішча невядомае.
Фота: prisoners.spring96.org