Ён расказаў сваю гісторыю ў чаце канала «Батумчык», які асвятляе жыццё горада Батумі.
Павел (імя змененае) жыў у Грузіі каля двух гадоў. Але днямі яго не пусцілі ў краіну пасля таго, як ён з’ездзіў у Турцыю і вяртаўся назад. На мяжы пры гэтым ні пра што не пыталіся, проста ў якасці прычыны ўказалі «іншыя прычыны, прадугледжаныя грузінскім заканадаўствам». Мужчына кажа, што памежнікі «нічога не вырашаюць». Калі вы спрабуеце пераехаць мяжу, то памежнік праглядае вас па нейкай базе.
Павел раней меркаваў, што трэба быць журналістам, актывістам ці дзеячам дыяспары, каб апынуцца ў гэтай базе, але ён не трапляе ні ў якую з гэтых катэгорый. «Сядзеў ціха, плаціў падаткі, нікуды не лез», — піша Павел.