Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «700 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Мядзеля». Мастак Таццяна Дольская. Дызайн канверта ажыццявіла Святлана Цырулік.

Мядзел – адміністрацыйны цэнтр Мядзельскага раёна Менскай вобласці. Знаходзіцца паміж азёрамі Мястра і Баторын. Упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1324 годзе ў лісце Гедыміна рыжскаму біскупу ў сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі рыцараў-крыжакоў. У 1762 годзе Мядзел атрымаў Магдэбургскае права. Да ХХ стагоддзя падзяляўся на Стары і Новы Мядзел. 30 снежня 1998 года атрымаў статус горада.
На пярэднім плане канверта адлюстраваны помнік народнаму паэту Беларусі Максіму Танку. Скульптары помніка Іван Міско і Аляксандр Фінскі.
Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта будзе праводзіцца 27 ліпеня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мядзеля.
Беларускае Радыё Рацыя