BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ праводзіць антытэрарыстычныя вучэнні ў Астравецкім раёне

КДБ праводзіць антытэрарыстычныя вучэнні ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Сцэнар вучэнняў прадугледжвае задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў.

У вучэннях бяруць удзел падраздзяленні КДБ, МУС, Мінабароны, Следчага камітэта, МНС і іншых дзяржаўных органаў. Яны прысвечаны праверцы гатовасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму, – гаворыцца ў паведамленні.

Беларускае Радыё Рацыя