BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ксяндза Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення

Каталіцкі святар у Беларусі асуджаны да працяглага тэрміну зняволення. 30 красавіка ў Шуміліне вынеслі прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляюць, але вернікі даведаліся, што святар асуджаны да 13 гадоў зняволення, піша Katolik.life.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. У чым канкрэтна абвінавацілі святара, якога першапачаткова затрымлівалі з «палітычных» матываў — невядома. З судовага раскладу вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносінаў з непаўналетнімі.

Прысуд не ўступіў у сілу, падобна, ксёндз будзе яго абскарджваць.

Фота: katolik.life