BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Маргарыта Ворыхава пра моладзевую палітыку

Як паразумецца моладзі з іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадства? Якія праблемы існуюць у маладых беларусаў і што іх хвалюе апошнім часам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае “Госця Рацыі” – дарадчыца Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях моладзі і студэнцтва Маргарыта Ворыхава.

РР: Канферэнцыя “Новая Беларусь” пачалася менавіта з вашага майстар класа, дзе вы размаўлялі пра моладзь і пра тое, як супрацоўнічаць з ёй. Вы нават далі тлумачэнне тэрміну, хто такая моладзь. Якія праблемы існуюць у моладзі ў камунікацыі з іншымі сацыяльнымі групамі?

Маргарыта Ворыхава: Моладзь – гэта частка насельніцтва, якая прадстаўляе групу ад 18 да 35 гадоў і можа займацца рознай дзейнасцю. Напрыклад, моладзь – гэта не толькі студэнцтва, гэта таксама эксперты ў розных галінах працы. Гэта таксама і простае насельніцтва, якое спрабуе камунікаваць са стэйкхолдэрамі ў палітыцы ці з грамадскімі дзеячамі. Праблемы, з якімі сутыкаецца ў гэтым працэсе камунікацыі са стэйкхолдэрамі, па-першае, стэрэатыпы з якімі стэйкхолдэры ставяцца да моладзі.

Яны часта ўспрымаюць моладзь, як недастаткова экспертных, як тых, каму яшчэ трэба атрымаць адукацыю, ці яшчэ трэба працаваць і потым ужо праз некалькі гадоў яны могуць удзельнічаць у гэтым працэсе прыняцця рашэнняў, калі яны будуць да гэтага гатовыя. Але ў дэмакратычных працэсах мы павінны разумець, што ўся група насельніцтва гатовая да працэсу прыняцця рашэнняў з якой бы экспертнасцю ці не экспертнасцю яны не былі. Нам важна гэта разумець і ўцягваць розныя групы насельніцтва, а таксама моладзь, у гэтыя працэсы на роўным узроўні.

РР: Вы казалі пра стэрэатыпы. З боку моладзі былі якія-небудзь запытанні? Як вас бачаць іншыя праз стэрэатыпы? Можа вы ўсё ж такі памыляецеся?

Маргарыта Ворыхава: Так, стэрэатыпы могуць быць адкрытыя. Іх насамрэч стала менш, чым гэта было некалькі гадоў таму. Але яны транслююцца таксама праз такія скрытыя каналы. Мы гэты бачым, напрыклад праз удзел моладзі ў палітыцы. Колькі маладых людзей зараз, напрыклад, калі мы нават возьмем рэжымную палітыку, колькі там маладых людзей у Савеце Міністраў. Адзіны малады чалавек з усіх 110 чалавек. Колькі маладых людзей выступае зараз, напрыклад, на канферэнцыі дэмакратычных сіл. Колькі маладых людзей зараз прысутнічае ў структурах, якія прымаюць рашэнні. Напрыклад, у АПК, напрыклад у Офісе Святланы Ціханоўскай, у Каардынацыйнай Радзе. Калі мы прааналізуем Каардынацыйную Раду, то там зараз дзесяць маладых людзей з усяго спісу Каардынацыйнай Рады, гэта менш, чым 1/8.

То бок калі мы паглядзім на рэпрэзентацыю моладзі ў палітычных працэсах, то іх не хапае, іх не так шмат, як іншых груп насельніцтва. Вось я, тая хто працуе ў палітыцы, я таксама сутыкаюся з гэтымі стэрэатыпамі не толькі ў беларускай палітыцы, але і ў міжнароднай палітыцы. Гэта такі працэс адукацыі саміх сябе, нам пра гэта трэба думаць, гэта трэба разумець, гэтаму трэба вучыцца сумесна з моладдзю. Вучыцца, як камунікаваць, як успрымаць моладзь, як групу, каб гэтыя стэрэатыпы не трансляваць. Мы памятаем пра стэрэатыпы, якія транслюцца на жанчын, на іншыя групы насельніцтва таксама. З імі працуюць, а з моладдзю, якая звязаная менавіта з гэтай групай, з імі не так шмат працы вядзецца зараз.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя