BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінабароны Беларусі паведаміла пра вучэнні з удзелам “Паланэзаў”

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб нарошчванні праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сіл краіны.

This image has an empty alt attribute; its file name is image-19.jpg

Як адзначаецца ў паведамленні прэсавай службы Мінабароны, у межах праверкі баявой гатоўнасці пачаліся камандна-штабныя вучэнні з 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадай. У складзе гэтай брыгады яшчэ ў 2016 годзе сфарміравалі дывізіён рэактыўных сістэм залпавага агню “Паланэз”.

“Вайскоўцы брыгады выканаюць комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы тэхнікі да прымянення, выхаду ў прызначаныя раёны і выкананні навучальна-баявых задач. Таксама разлікі баявых машын будуць удасканальваць практычныя навыкі на штатным узбраенні”, — адзначаецца ў афіцыйным паведамленні. На тэрыторыі Беларусі ўвесь час ад моманту расейскага ўварвання ва Ўкраіну амаль бесперапынна праводзяцца вайсковыя вучэнні.