Выстава плакатаў “Belarus = Europe” праходзіць ў цэнтральным парку Tammsaare ў Таліне, Эстонія.

Мастак Pan Zmi Thor запрашае кінуць выклік стэрыятыпам пра ідэнтычнасць Беларусі пры дапамозе 24 вялікіх плакатаў у людным месцы побач з музеем КГБ. Плакаты створаны не толькі каб зазірнуць у малавядомую Балтыйскую і Заходня-Еўрапейскую гісторыю нашай краіны, але і каб натхніць гледачоў на думкі аб вызваленні і Еўрапейскай будучыні Беларусі.
Інсталяцыя арганізавана суместнымі намаганнямі дэмакратычных сілаў Беларусі і ўрада Эстоніі. На працягу месяца выставу паглядзелі многія талінцы і госці сталіцы. Закрыццё выставы адбудзецца 12 снежня 2024 года.










Паводле прэс-рэліза






