BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новы суд над палітзняволеным блогерам Паўлам Спірыным пачынаецца ў Беларусі

Сёння зноў пачынаюць судзіць блогера Паўла Спірына, які мусіў праз месяц выйсці на волю.

У Бабруйску 20 лістапада пачынецца суд над палітзняволеным Паўлам Спірыным, які ўжо чатыры гады і два месяцы ўтрымліваецца ў зняволенні, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Па падліках праваабаронцаў, у снежні 2024 года Павел мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калоні № 2 супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.

Вядома, што вязням бабруйскай калоніі «забаронена» размаўляць з Паўлам. За камунікацыю з палітвязнем караюць «суткамі» ў штрафным ізалятары.

Беларускае Радыё Рацыя