BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаюць зноў судзіць палітвязня Мікіту Емяльянава

Актывіста анархічнага руху ўтрымліваюць у няволі з кастрычніка 2019 года — больш за пяць гадоў. У 2020-м яго асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў, але апеляцыйны суд зменшыў тэрмін да чатырох гадоў.

Пазней яго двойчы пераводзілі на турэмны рэжым, а таксама дадалі яшчэ два гады зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі» (арт. 411 КК). Мікіту ў папраўчых установах месяцамі ўтрымлівалі ў ШІЗА, увесь час на яго аказваюць ціск.

А цяпер яго зноў будуць судзіць паводле арт. 411 КК. Суд распачнецца сёння, 15 студзеня. Палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады пазбаўлення волі.

Крыніца: “Вясна”