BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падсумаванне вынікаў года ў нашым эфіры

19 студзеня ў эфіры нашага радыё тры гадзіны будзе падсумаванне галоўных вынікаў года. Слухайце аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадска-палітычнай супольнасці, розных гасцей нашай студыі нажыва і размовы з цікавымі экспертамі.

Пачатак адмысловага эфіру ў 15.00 польскага (адпаведна 17.00 беларускага) часу.

Гасцямі Рацыі стануць Павел Латушка (пытанні працы Аб’яднанага пераходнага кабінета, справаздачнасці, прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці), Яўген Валошын (вайна ва Украіне, добраахвотнікі, уплыў на сітуацыю ў Беларусі), Віктар Пархімчык і Ірына Шчасная (палітычныя вязні, перспектывы вызвалення, магчымасць дыялогу з уладамі), Аляксандр Кныровіч (эканамічныя вынікі года), Анатоль Вап і Ілона Карпюк (стварэнне і праца Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку), Антон Сіроцін і Надзея Салаўёва (стварэнне музычнага клуба, перспектывы хаба “Новая зямля”). Вашай увазе таксама гутаркі з іншымі людзьмі на розныя іншыя тэмы.