BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня Ігара Аліневіча зноў кінулі ў ШЫЗА

Палітвязня Ігара Аліневіча, які галадаваў два тыдні, зноў кінулі ў ШЫЗА. 24 верасня анархісту Ігару Аліневічу споўніўся 41 год. Гэта чацвёрты дзень нараджэння запар, які палітвязень сустракае за кратамі.

Мужчына быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года і асуджаны на 20 гадоў зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Разам з Аліневічам былі затрыманыя і пазней асуджаныя на вялікія тэрміны зняволення Дзмітры ДубоўскіДзмітры Разановіч і Сяргей Раманаў.