BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязня Паўла Спірына зноў будуць судзіць

Блогера Паўла Спірына, які меў праз месяц выйсці на волю, зноў будуць судзіць.

У Бабруйску 20 лістапада распачнецца суд над палітзняволеным Паўлам Спірыным, які ўжо чатыры гады і два месяцы ўтрымліваецца ў зняволенні. Па падліках праваабаронцаў, у снежні Павел мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калоніі № 2 супраць палітвязня пачалі крымінальную справу за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.

Вядома, што вязням бабруйскай калоніі “забаронена” размаўляць з Паўлам. За камунікацыю з палітвязнем караюць “суткамі” у штрафным ізалятары.