BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Праваабаронцы атрымліваюць сведчанні таго, што апошні час палітвязняў масава прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Гэта адбываецца ў розных месцах няволі па ўсёй краіне.

У ліпені «Вясна» паведамляла, што ў наваполацкую калоніі № 1 кожны дзень прыязджаюць прадстаўнікі менскай пракуратуры, якія прымушаюць палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні.

Таксама ў апошнія тыдні актывізаваўся Юры Васкрасенскі — ён тэлефануе родным палітвязняў і распавядае ім пра ўмовы і акалічнасці памілавання, агітуючы за тое, каб іх сваякі за кратамі напісалі прашэнне на імя Лукашэнкі.

Крыніца “Вясна”

Фота: bel.sputnik.by