BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча робіць больш жорсткімі  ўмовы знаходжання ўкраінскіх уцекачоў

Польскія ўлады працягнулі часовую абарону ўкраінскіх уцекачоў, аднак пасля 4 сакавіка 2026 года яна спыніцца, заявілі ў Варшаве. 

Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі падпісаў закон аб працягненні спецыяльных праграм абароны ўкраінскіх уцекачоў, якія пражываюць у краіне. Разам з тым дакумент ускладніць умовы іх знаходжання ў Польшчы, паведаміў кіраўнік адміністрацыі польскага прэзідэнта Збігнеў Богуцкі. Яго заявы прыводзіць польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.

 Адна з галоўных змен — правілы выдачы дапамогі на непаўналетніх дзяцей. Так, бацькі замежнікаў — не толькі ўкраінцаў — змогуць прэтэндаваць на сацыяльныя выплаты на дзяцей толькі пры ўмове, што яны працуюць у Польшчы і плацяць там падаткі, піша PAP са спасылкай на тэкст законапраекта.

Беларускае Радыё Рацыя