BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прызначана дата апеляцыі па справе журналіста Ігара Карнея

Журналіста затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў – з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Менскі гарадскі суд з 19 сакавіка разлядаў справу журналіста. Працэс вёў суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 20 тысяч рублёў. Вярхоўны суд 7 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Ігара Карнея. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Саўчука.

На сёння за кратамі знаходзяцца 38 прадстаўнікоў беларускіх медыя.