BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскія войскі атакавалі шахедамі Харкаў

Расейскія войскі нанеслі ўдары «шахедамі» па Харкаве, паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Адзін беспілотнік трапіў у прыватны дом у Шаўчэнкаўскім раёне Харкава. У выніку адзін чалавек загінуў, яшчэ 19 атрымалі раненні, у тым ліку 16-гадовыя хлопец і дзяўчына, напісаў Сінягубаў у тэлеграм-канале.

Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, беспілотнікі трапілі ў шэсць аб’ектаў, сярод якіх гандлёвы цэнтр, шматпавярховыя жылыя дамы, медыцынская ўстанова, а таксама офісны будынак.

Вядома, што сярод аб’ектаў, у які трапілі дроны, быў вайсковы шпіталь. Сярод вайскоўцаў, якія ў ім лячыліся, ёсць пацярпелыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: тэлеграм-канал Алега Сінягубава