BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Саша Філіпенка далучыўся да “Прадмовы” ў Варшаве

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка далучыўся да літаратурнага фэсту Pradmova. На падзеі ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася сустрэча-гутарка з дзеячам, на якой усе ахвочыя задавалі свае пытанні адносна творчасці і не толькі. Акрамя таго, на імпрэзе можна было набыць і кнігі аўтара ды падпісаць іх.

Саша Філіпенка
Саша Філіпенка

“Я ўсцешаны тым, як праходзіць фэст у Варшаве”, – адзначыў Саша Філіпенка:

– Я шмат  вандрую зараз, і таму я прыехаў толькі на дзень-два на выступ і зноў еду далей. Але калі я быў у мінулым годзе? Мне падаецца, што гэта заўсёды класны фэст, і шмат людзей прыходзіць. І мне вельмі падабаецца, што калі я выступаю, напрыклад, у Германіі ці ў Швейцарыі, там публіка старэйшая, а ў нас вельмі шмат моладзі прыходзіць на літаратурны фэст, і гэта вельмі крута.

Нагадаем, фэст Pradmova пачаўся ў пятніцу, 21 лістапада, і працягнецца яшчэ 2 дні: нядзелю і панядзелак. Завершыцца імпрэза тэатральнымі пастаноўкамі.

Беларускае Радыё Рацыя