BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў X: Дзясяткі акаўнтаў сталі «экстрэмісцкімі»

«Экстрэмісцкай прадукцыяй» прызнавалі старонкі ў X (былы твітар) і раней, але гаворка пераважна вялася пра старонкі вядомых публічных асоб, ініцыятыў дэмакратычных сілаў і незалежных медыя. Цяпер жа дабраліся і да звычайных карыстальнікаў.

Калі за першую палову 2024 года былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» каля 20 старонак у твітары, то за апошнія паўтара месяца — ужо больш за 40 акаўнтаў. Старонкі ў твітары прызнаюцца «экстрэмісцкай прадукцыяй» выключна судом Цэнтральнага раёна горада Мінска і ўносяцца ў адпаведны спіс цэлымі пачкамі кожны тыдзень. Натуральна, што пад такую патрэбу складана знайсці шмат палітычных акаўнтаў, тым больш значная частка з іх атрымалі «экстрэмісцкі» статус раней.