Сябры партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Варшавы прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях на пляцы Пілсудскага па ўшанаванні ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны, жаўнераў Войска Польскага. Ва ўрачыстай абстаноўцы палякамі і беларусамі былі ўскладзены вянкі і кветкі да магілы невядомага жаўнера.
Кажа сябра партыі Яўген Дудкін:
– Ужо чацвёрты год запар мы, беларускія хрысціянскія дэмакраты, ускладаем кветкі на памяць жаўнераў Войска Польскага, сярод якіх у кампаніі верасня 1939 года служылі беларусы. Як вядома, згодна некаторых статыстычных дадзеных, каля 70 000 беларусаў міжваеннай Польшчы. Варта адкрываць гэту старонку праўды, якую хавае рэжым Лукашэнкі.
Паводле Яўгена Дудкіна, грэблівыя адносіны Лукашэнкі да памяці беларускіх жаўнераў Войска Польскага з заходняй Беларусі – гэта каталізатар яго адносін да людзей наогул, што асабліва праявілася пасля 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя