У суботу, 10 жніўня, раніцай Міжнародны алімпійскі камітэт аб’явіў пра допуск да мерапрыемства нейтральных атлетаў з Расеі і Беларусі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву Міжнароднага алімпійскага камітэта.
“Індывідуальныя нейтральныя спартсмены змогуць узяць удзел у цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы 2024 года,” – гаворыцца ў заяве. Цырымонія пройдзе вечарам 11 жніўня а 20-й гадзіне па беларускім часе.
Нагадаем, у цырымоніі адкрыцця 26 ліпеня, калі каманды праходзілі па рацэ Сене на лодках, беларускія спартоўцы не ўдзельнічалі, бо Беларусь на Гульнях прадстаўлена ў нейтральным статусе.
Беларускае Радыё Рацыя