BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Станіслава Гліннік: Мая місія была вельмі простая – перадаць вітанне ад Святланы Ціханоўскай

Фестываль абуджаных “Tutaka” завяршыўся пад Беластокам. Да імпрэзы далучыліся не толькі культурныя дзеячы, але і палітыкі. Якія сустрэчы адбыліся ў іх падчас оўпэн-эйру і пра што там атрымалася дамовіцца, распавяла Госця Рацыі – памочніца Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік.

РР: У цябе была ўрачыстая місія паўдзельнічаць у адкрыцці фестывалю “Тутака”. Распавядзі, як гэта было, што запомніла?

Станіслава Гліннік: Мая задача была вельмі простая – перадаць цёплыя словы да ўдзельнікаў фестывалю і ўсіх людзей, якія ствараюць гэты фестываль, ад спадарыні прэзідэнт-элект. Таму што, на жаль, у гэтым годзе, яна не змагла прысутнічаць, хаця вельмі хацела, вельмі стараліся скласці графікі, каб у яе атрымалася. Яна вельмі любіць фестываль. На жаль, часам ёй прыходзіцца прапускаць нешта вось такое крутое дзеля вельмі важных сустрэч на карысць Беларусі. Таму ў яе не атрымалася. Яна перадала мне сваю прамову і папрасіла яе прачытаць са сцэны.

РР: Што было ў гэтай прамове?

Станіслава Гліннік: Святлана дзялілася тым, што Сяргей будзе прысутны на фестывалі, што будуць катлеты «па-ціханоўску». Разлічвае на тое, што ўсім яны спадабаюцца. Былі таксама вялікія падзякі ўсім, хто стварае івэнт, усім партнёрам, ваяводству, гораду Беластоку, канешне, беларусам Падляшша і Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку, і ўсім тым, хто далучаецца да таго, каб фестываль «Тутака» быў і развіваўся.

РР: Што датычна сям’і Ціханоўскіх, ці давялося табе пачаставацца катлетамі ад спадара Ціханоўскага? Як табе?

Станіслава Гліннік: Мне, на жаль, не хапіла. Спадзяюся, што ў мяне яшчэ будзе шанец паспытаць катлеты «па-ціханоўскі» трошкі пазней. Тут трэба было ў чаргу вялікую станавіцца, я вырашыла, што ў мяне ёсць магчымасць іншым разам паспытаць.

РР: Таксама на падзею гэтым разам завіталі і іншыя палітыкі, сярод іх Павел Латушка. Ці ўдалося пакамунікаваць? Можа быць вырашыць пэўныя пытанні?

Станіслава Гліннік: У нас адбылася сустрэча з дыпламатычным прадстаўніцтвам. Мы сустракаліся менавіта з партнёрамі, якія дапамагаюць у арганізацыі «Тутакі». Таму ў нас прайшла такая палітычная сустрэча, у якой удзельнічалі і Павел Латушка, я, удзельнічаў Сяргей, прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый. У нас адбыўся такі вялікі нэтворкінг пакуль мы чакалі, бо пару людзей з дыпламатаў спазняліся, і пайшоў лівень, таму мы былі вымушаны знаходзіцца пад адным шатром і там, хочаш – ня хочаш, усе паміж сабой пагаварылі.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя