У Варшаве ў Беларускім Доме адбылася сустрэча, прысвечаная палітзняволеным. На ёй выступілі сурганізатары падзеі: заснавальніца ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая і кіраўнік установы Алесь Зарэмбюк; а былыя зняволеныя падзяліліся сваім досведам і думкамі пра набалелае.

Сярод спікераў была і Мія Міткевіч. Жанчына была асуджаная на 3 гады калоніі, цалкам адбыла тэрмін і вызвалілася год таму. Нашаму радыё экс-палітвязынка распавяла, што адчувала падчас сустрэчы.
-Боль, таму што праз паўгода здаецца адпускаеш сітуацыю, але яна не адпускае. Бо ўсё роўна думаеш, як там дзяўчаты, як яны сябе адчуваюць. Я разумею, што кожная з іх фактычна можа апынуцца ў той жа распрацоўцы, што і я. І гэта насамрэч страшна. Бо жанчына ў прынцыпе не мусіць праходзіць праз тое, праз што мы ўсе праходзім. Гэта балюча, таму што гэта страшна.
Падтрымаць ініцыятыву «Палітвязынка» можна данатам па спасылцы ў Інстаграм: https://www.instagram.com/politvyazynka/.






Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






