BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча з праектам MALDZIS у Кракаве

У суботу, 13 снежня, у Кракаве ў Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51) адбудзецца сустрэча з праектам MALDZIS.

Будзе прэзентаваная карта Аркадзя Смоліча – першая беларускамоўная карта Беларусі. 

Таксама можна будзе ўбачыць Трэці Статут ВКЛ, Радзівілаўскую карту ВКЛ і карту ВКЛ Яна Няпрэцкага, старадрукі «Жазло кіравання» Сімяона Полацкага і «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча.

Заснавальнікі праекта Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч раскажуць пра мэты працы ініцыятывы, гісторыі здабытых артэфактаў і пра тое, навошта займацца вяртаннем спадчыны цяпер.

Кіраўнік ініцыятывы imago.by Ілья Андрэеў і дырэктарка выдавецтва Gutenberg Валянціна Андрэева распавядуць, чаму картаграфія становіцца адным з самых эфектыўных інструментаў для вывучэння і асэнсавання гісторыі Беларусі.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары